Еўфроній
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўфроній (стар.-грэч.: Ευφρόνιος) — старажытнагрэчаскі атычны вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V стагоддзя да н.э., найбуйнейшы прадстаўнік «строгага стылю» і групы вазапісцаў-піянераў.
Хуткія факты Еўфроній, Род дзейнасці ...
Еўфроній | |
---|---|
стар.-грэч.: Εὐφρόνιος | |
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец, атычны ганчар, мастак, гаршэчнік |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Магчыма, пачынаў працаваць у чорнафігурнай тэхніцы. У роспісах (з міфалагічнымі і жанравымі сюжэтамі) імкнуўся да перадачы складаных рухаў. Творы: кілікі «Бітва Геракла з Герыёнам», «Вершнік» (абодва — Дзяржаўны антычны збор, Мюнхен), кратар «Барацьба Геракла з Антэем», «Псіктар з гетэрамі» (Эрмітаж, Санкт-Пецярбург) і інш. Магчыма, Еўфроній — аўтар «Пелікі з ластаўкай».