Зорны шлях
навукова-фантастычная франшыза / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Зорны шлях» (па-англійску: Star Trek) — папулярны навукова-фантастычны франчайз, які ўключае на сённяшні дзень шэсць тэлевізійных серыялаў (у тым ліку анімацыйны), 11 поўнаметражных фільмаў, сотні кніг і аповедаў, велізарную колькасць камп’ютарных гульняў. Паводле матываў кінаэпапеі створана мноства прац прыхільнікаў. «Зорны шлях» зрабіў значны ўплыў на амерыканскую масавую культуру і па праву заслужыў статус субкультуры.
Аўтарам ідэі «Зорнага шляху», а таксама серыялу «Зорны Шлях: Арыгінальны серыял», які паклаў пачатак эпапеі і выйшаў на экраны 8 верасня 1966 года, быў Джын Родэнберы.