Субкультура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Субкультура (лац.: sub — пад і cultura — культура; падкультура) у сацыялогіі і культуралогіі — частка культуры грамадства, якая адрозніваецца ад пераважнай большасці, а таксама сацыяльныя групы носьбітаў гэтай культуры. Субкультура можа адрознівацца ад дамінантнай культуры ўласнай сістэмай каштоўнасцяў, мовай, манерай паводзін, адзежай і іншымі аспектамі[1][2]. Адрозніваюць субкультуры, якія фармуюцца на нацыянальнай, дэмаграфічнай, прафесійнай, геаграфічнай і іншых базах. У прыватнасці, субкультуры ўтвараюцца этнічнымі супольнасцямі, якія адрозніваюцца сваім дыялектам ад моўнай нормы[3]. Іншым вядомым прыкладам з'яўляюцца моладзевыя субкультуры.