Казані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каза́ні (грэч. Κοζάνη) — горад на поўначы Грэцыі, ў Македоніі. Горад знаходзіцца на вышыні 710 метраў над узроўнем мора, на ўскрайку ўрадлівай раўніны ў катлавіне паміж гарамі Верміён і Вурынос, што адкрываецца да даліны ракі Альякман, за 25 км на поўдзень ад Пталемаіса, за 105 км на паўднёвы захад ад Салонікаў і за 307 км на паўночны захад ад Афінаў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны, аднайменнай перыферыйнай адзінкі і перыферыі Заходняя Македонія. Насельніцтва горада складае 41066 чалавек, згодна перапісу 2011 года.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||
Закрыць