Камянец-Падольскі
горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камяне́ц-Падо́льскі (укр.: Кам'янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскага раёна, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краю.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, утвараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-падобную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава размешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.
Сярэдняя гадавая тэмпература ў горадзе +9 °C., а для пор года: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.