Кэлэраш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэлэраш[4] (малд.: Călăraşi) — горад у Малдове, цэнтр Кэлэрашскага раёна. У склад горада ўваходзіць сяло Орыкава. Размешчаны за 50 км ад Кішынёва. Чыгуначная станцыя на лініі Кішынёў-Унгень. У 1970 годзе насельніцтва складала 13,9 тыс. жыхароў. У цяперашні час у горадзе дзейнічае завод па вытворчасці вінаў і каньякоў «Călăraş Divin», швейная фабрыка, малочны завод «LAPMOL» і кансервавы завод.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||
Закрыць