Леў Сапега
(1557—1633) канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Львом Міхайлавічам Сапегам — суддзём земскім гарадзенскім.
Леў Іва́навіч Сапе́га (4 красавіка 1557, мястэчка Астроўна, Віцебскае ваяводства — 7 ліпеня 1633, Вільня) — палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Пісар (1581—1585), падканцлер (1585—1589) і канцлер вялікі літоўскі (1589—1623), ваявода віленскі (з 1623) і адначасна гетман вялікі літоўскі (з 1625).
Хуткія факты Леў Сапега, 12-ы гетман вялікі літоўскі ...
Закрыць
Удзельнічаў у складанні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Увайшоў у гісторыю Беларусі як выдатны дзяржаўны дзеяч і дыпламат[5][6][7][8].