Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасня 1621[3], Хоцін) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі[3] (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве».
Хуткія факты Ян Караль Хадкевіч, 11-ы гетман вялікі літоўскі ...
Закрыць
Адзін з самых таленавітых вялікалітоўскіх палкаводцаў 17 ст. Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Беларусі і Літвы, што паходзіў ад праваслаўскіх баяраў 15 ст. Ян Караль Хадкевіч належаў да старэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве. Вучыўся ў Віленскай і Інгальштацкай (Германія) акадэміях. Падчашы літоўскі (1596—1599), генеральны стараста жамойцкі (1599—1616), адначасова гетман польны (1601—1605), адміністратар Інфлянтаў з 1603, вялікі гетман літоўскі з 1605, ваявода віленскі з 1616; стараста дорпацкі, вяленскі, любашанскі.
У 1596 удзельнічаў у падаўленні паўстання Налівайкі (1595—1596). У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629) вызначыўся ў бітве пад Кокенгаўзенам (1601), Дорпатам (1603), Белым Каменем (1604) і асабліва ў бітве пад Кірхгольмам (1605), дзе перамог з меншымі сіламі. Спачатку быў праціўнікам вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609—1618), пасля камандваў войскам у паходах 1611 на Маскву, прывозіў у 1611—1612 харчаванне і боепрыпасы для гарнізона ў Крамлі. У жніўні-верасні штурмаваў Маскву, але не прабіўся на дапамогу гарнізону. У 1613—1615 абараняў Смаленскае ваяводства ад расійскіх войскаў. У 1617—1618 узначаліў войска, якое пайшло з каралевічам Уладзіславам (фармальна царом Расіі з 1610) здабываць маскоўскі трон. Разам з украінскім казацкім войскам гетмана П. Канашэвіча-Сагайдачнага заняў Тушына. У 1621 узначаліў беларуска-літоўскае, польскае і казацкае войска, супраць туркаў і крымскіх татар, у час пераможнай Хоцінскай бітвы памёр.
Доўгі час сакратаром у Я. К. Хадкевіча служыў Шыман Старавольскі.