Насельніцтва Афганістана
катэгорыя ў праекце Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афганістан — шматнацыянальная краіна, у этнічным складзе пераважаюць пуштуны і таджыкі, афіцыйныя мовы — пушту і дары адпаведна. 99 % насельніцтва вызнаюць іслам: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Для насельніцтва Афганістана характэрныя вельмі высокія тэмпы росту. Тры чвэрці афганцаў жывуць у сельскай мясцовасці. Буйныя гарады: Кабул, Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад.