Наступле́нне на Тры́палі (кодавая назва аперацыі: «Паво́дка го́днасці»[97]; контраперацыя сіл УНЗ: «Вулка́н гне́ву»[98]) — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваўся Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сіл Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.
Хуткія факты Наступленне на Трыпалі, Дата ...
Наступленне на Трыпалі |
---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020) |
|
Дата |
4 красавіка 2019 — 4 чэрвеня 2020 |
Месца |
паўночны захад Лівіі, горад Трыпалі |
Вынік |
Перамога Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) і яго саюзнікаў:
- • Трыпалі застаўся за УНЗ
- • Армія УНЗ пачынае рухацца ў бок Сірта
- • Узрост актыўнасці Турцыі ў рэгіёне
|
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
3 000—25 000[62][63] чалавек, 27 баявых самалётаў, 21 верталёт[64]
| 3 000—35 000[63][65] чалавек, 15 баявых самалётаў[66]
|
|
Страты |
|
Агульныя страты |
Па дадзеных Нацыянальнага камітэта па правах чалавека на 4 красавіка 2020 года[95]: 506 грамадзянскіх загінулі і 800 атрымалі раненні, а ўсяго 4 387 забітых (у тым ліку па 1 грамадзяніну Украіны[92], Марока[96] і Сірыі[85]), 12 753 параненых, 342 000 бежанцаў. |
|
Першыя сутыкненні з апалчэннем УНЗ адбыліся яшчэ 28 мая 2019. Прэзідэнт Турцыі Р. Эрдаган аб’явіў аб адпраўцы ваеннаслужачых у Лівію 5 студзеня 2020 года. Афіцыйна да гэтага Турцыя толькі займалася пастаўкамі зброі і тэхнікі для сіл урада Фаіза Сараджа. Аднак у ЛНА паведамлялі аб прысутнасці турэцкіх ваенных яшчэ з лета 2019 года.
|
Закрыць
ППЛ і УНЗ (да 2016 года замест яго быў Усеагульны нацыянальны кангрэс) вялі паміж сабой барацьбу за поўны кантроль над Лівіяй з 2014 года, што прывяло да фактычнага двоеўладдзя ў краіне. У канцы мая 2019 года паміж прыхільнікамі ўрада Сараджа і сіламі Народнага фронту вызвалення Лівіі, што выступалі за аднаўленне даваенных парадкаў, адбылося буйнае сутыкненне. Праз месяц НФВЛ падтрымаў наступленне Хафтара, хоць да гэтага «фронт» не супрацоўнічаў ні з адным бокам канфлікту, выступаючы трэцяй сілай. Пазней хафтараўцам аказала дапамогу суданскае апалчэнне САП. Акрамя таго, у баях пад Трыпалі на баку Хафтара ўдзельнічалі прыватныя ваенныя кампаніі з Расіі і армія ААЭ. У сваю чаргу, войскі ўрада нацыянальнай згоды карысталіся падтрымкай ісламісцкіх сіл, звязаных з Аль-Каідай, такіх як Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі і Браты-мусульмане. Паведамлялася і аб удзеле замежных наймітаў з Туніса, Судана, Афганістана, Чада, Емена, Партугаліі, Малдовы. Вельмі значную падтрымку аказала Турцыя, якая дастаўляла зброю і боепрыпасы для трыпалітанскіх уладаў. Таксама турэцкія ваенныя перакідалі паўстанцаў з Сірыі ў Лівію. Са снежня сірыйская ўзброеная апазіцыя стала прымаць актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. Галоўным чынам гэта байцы СНА, пратурэцкага сегмента Свабоднай сірыйскай арміі.
5 студзеня 2020 года прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкія вайскоўцы афіцыйна накіраваліся ў Лівію. Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам.