Осла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Осла (нарв.: Osloⓘ, [↓ʊʂˈlʊ] альбо [↓ʊsˈlʊ]), з 1624 па 1877 — Хрысціянія (нарв. Christiania), з 1877 па 1924 — Крысціянія (нарв. Kristiania) — сталіца і самы буйны горад Нарвегіі. Осла з'яўляецца эканамічным і палітычным цэнтрам краіны. Ён таксама з'яўляецца цэнтрам нарвежскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасці і суднаходства, важным цэнтрам марской прамысловасці і марскога гандлю ў Еўропе. У горадзе размешчаны офісы шматлікіх кампаній, якія ўваходзяць у марскі сектар, а некаторыя з якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у свеце суднаходных кампаній, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Станам на студзень 2014 года горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[2]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных гарадоў у Еўропе[3].