Парнаўскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парнаўскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у Інфлянтах. Створана паводле «Інфлянцкай канстытуцыі» 1582 г. як Парнаўскі прэзідыят. Цэнтр — г. Парнава.
Хуткія факты Парнаўскае ваяводства, Краіна ...
Парнаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Рэч Паспалітая | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Парнава | ||
Дата ўтварэння | 1598 | ||
Дата скасавання | 1621 | ||
Ваяводы | гл. Ваяводы парнаўскія | ||
Кашталяны | гл. Кашталяны парнаўскія | ||
Плошча | 12 000 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ваяводства займала паўночна-заходнюю частку Інфлянтаў. У 1589 г. прэзідыят перайменаваны ў ваяводства. У пачатку XVII ст. занята шведскімі войскамі. Фармальна існавала да Аліўскага міру 1660 г.