Лівонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліво́нія, Ліфля́ндыя, ці Інфля́нты (лац.: Livonia, ням.: Livland, ліў.: Līvõmō, эст.: Liivimaa, лат.: Livonija — «зямля ліваў») — гістарычная назва зямель усходняй Балтыі (сучасных Латвіі і Эстоніі). Назву далі нямецкія каланісты ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва ў вусці Дзвіны і Гаўі.
Беларускія назвы Ліфлянты, Інфлянты і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд[1].