Пекін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пекі́н (кіт.: 北京, Бэйцзін — «паўночная сталіца») — сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі і адзін з самых густанаселеных гарадоў у свеце, з насельніцтвам у 21,707 мільёнаў чалавек станам на канец 2017 года. Горад з’яўляецца палітычным, культурным і адукацыйным цэнтрам краіны[2], і домам для штаб-кватэр большасці найбуйнейшых дзяржаўных кітайскіх кампаній. Галоўнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны, аднак, лічацца Ганконг і Шанхай. Мегаполіс размешчаны ў паўночнай частцы Кітая, межуючы з правінцыяй Хэбэй на поўначы, захадзе, поўдні і невялікім участку на ўсходзе, на паўднёвым-усходзе мяжуе з правінцыяй Цяньцзінь[3]. Знаходзячыся пад непасрэдным кіраўніцтвам нацыянальнага ўрада, Пекін дзеліцца на 14 гарадскіх і прыгарадных раёнаў і два сельскія паветы. Гэта вялікі транспартны вузел, з мноствам чыгуначных шляхоў, аўтамабільных дарог і аўтамагістралей, якія праходзяць праз горад, таксама маецца вялікі аэрапорт. Разам з тым, апошнім часам у Пекіне хутка развіваецца прадпрымальніцкая дзейнасць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Пекін з’яўляецца адным з чатырох вялікіх старажытных сталіц Кітая. Гэта сэрца гісторыі Кітая на працягу стагоддзяў[4]. Горад славіцца сваімі раскошнымі палацамі, храмамі і велізарнымі каменнымі сценамі і варотамі[5]. Яго скарбы мастацтва і ўніверсітэты ўжо даўно зрабілі яго цэнтрам культуры і мастацтва ў Кітаі[5]. У 2008 годзе ў горадзе адбыліся 29-я Летнія Алімпійскія гульні, а ў 2022 — Зімовыя Алімпійскія гульні.