Прабалта-славянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праба́лта-славя́нская мова — рэканструяваная прамова (мова-продак), якая ўзнікла ў выніку распаду праіндаеўрапейскай мовы і пазней распалася на дзве мовы — прабалцкую і праславянскую, якія, адпаведна, сталі продкамі балцкіх і славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Прабалта-славянская мова не засведчаная пісьмовымі помнікамі, але аднаўляецца ў лінгвістыцы метадамі параўнальнага мовазнаўства. Ёсць шэраг ізаглос, агульных для балцкіх і славянскіх моў у фаналогіі, марфалогіі і акцэнталогіі, якія з'яўляюцца агульнымі інавацыямі з часоў індаеўрапейскага адзінства і могуць пры гэтым быць адноўленыя ў храналагічным парадку.
Гіпотэза існавання прабалта-славянскай мовы па змаўчанню падразумявае гіпотэзу балта-славянскай групы моў у складзе індаеўрапейскай сям'і, згодна з якой балцкія і славянскія мовы маюць агульныя рысы, якія абедзве галіны атрымалі ў спадчыну ад агульнай мовы-продка.