Прары́ў «Гё́бена» і «Брэ́слау» — ваенна-марская аперацыя ў пачатку Першай сусветнай вайны, падчас якой караблі брытанскага Міжземнаморскага флота спрабавалі перахапіць Міжземнаморскую эскадру (ням.: Mittelmeerdivision) кайзераўскіх ВМС, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслау». Германскія караблі пазбеглі сутыкнення з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і, прайшоўшы праз Дарданэлы, дасягнулі Стамбула. Прыбыццё «Гёбена» і «Брэслау» у Стамбул стала адным з фактараў, якія падштурхнулі Асманскую імперыю да ўступлення ў Першую сусветную вайну на баку Траістага саюза.
Хуткія факты Прарыў Гёбена і Брэслау, Дата ...
Закрыць
Нягледзячы на адсутнасць непасрэдных баявых дзеянняў, няўдача брытанскага флоту пацягнула за сабой каласальныя палітычныя і ваенныя наступствы. Па словах Уінстана Чэрчыля, яна прынесла «больш смерцяў, гора і разбурэнняў, чым калі-небудзь прычынялі дзеянні караблёў».