Прыморскі (Прыморскі край)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыморскі.
Прыморскі (руск.: Приморский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хасанскім раёне Прыморскага края Расіі, цэнтр Прыморскага гарадскога паселішча. Пасёлак быў заснаваны карэйцамі ў 1885 годзе. Першапачатковая назва — Усць-Мангугай (спачатку — проста Мангугай — ад назвы ракі). Размешчаны паміж рэк Кедравая і Барабашоўка, за 1 км ад берага Амурскага заліва, насупраць Уладзівастока. Адлегласць па прамой да раённага цэнтра, пасёлка Славянка, 31 км, да Уладзівастока — 22 км. Чыгуначная станцыя на лініі Бараноўскі — Хасан.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Прыморскі
|
Закрыць