Ржэў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ржэў (руск.: Ржев) — горад (з 1216) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ржэўскага раёна Цвярской вобласці (у склад раёна не ўваходзіць). «Горад воінскай славы» (2007), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1978). Насельніцтва 60141 чалавек (2010), плошча горада — 56,17 км². Горад размешчаны на абодвух берагах Волгі, з'яўляецца першым па цячэнні горадам на Волзе (знаходзіцца за 200 км ад яе вытока), за 130 км ад Цверы.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Ржэў — буйны транспартны вузел: у Ржэве перасякаюцца чыгункі Масква — Рыга і Мурманск — Новарасійск, за 1 км ад паўднёвай мяжы горада праходзіць аўтамагістраль М9 «Балтыя».