Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабодка.
Слабодкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Браслаўскі раён |
Уключае | 59 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Слабодка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 975 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжынскага сельсавета, у склад сельсавета з Іказненскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор’е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і Цілеўцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Загоршчына (злілася з вёскай Рацюнкі), Караліно (злілася з вёскай Рубеж), Ксенжаполле (злілася з вёскай Цілеўцы), хутары Казарына, Падвышанкі і Шакалеўшчына[2], 26 сакавіка 1973 года — вёска Заазёрцы і хутар Надзея[3], у 1987 годзе — вёскі Лазовікі, Яцкаўшчына, хутары Канцынова, Плінтоўка і Татараўшчына[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слабодкаўскага сельсавета 77 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2425 чалавек[6], з іх 67,8 % — беларусы, 21,0 % — палякі, 9,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1975 чалавек[8].