Полацкая вобласць
вобласць БССР, якая існавала ў 1944—1954 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкая вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасня 1944 года.
Хуткія факты Полацкая вобласць, Краіна ...
Полацкая вобласць | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | Вобласць |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 15 раёнаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Полацк |
Дата ўтварэння | 1944—1954 |
Дата скасавання | 8 студзеня 1954 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
Насельніцтва (1947) | 394 600 |
Нацыянальны склад | беларусы, рускія, яўрэі, латышы |
Плошча | 17,8 тыс. |
Закрыць
Уключала 15 раёнаў: Асвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі[1]. Плошча тэрыторыі вобласці складала 17,8 тыс. км², насельніцтва ў 1947 годзе — 394,6 тыс чалавек[2].
8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідавана і раёны перададзены ў Віцебскую (6 раёнаў) і Маладзечанскую (9 раёнаў) вобласці[1].