Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расійскай Федэрацыі значыцца 26 найменняў (на 2016 год), гэта складае 2,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 16 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 6 з іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i), і 10 аб'ектаў уключаны па прыродных крытэрыях, прычым 4 з іх прызнаны прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2016 год, 24 аб'екты на тэрыторыі Расіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, правапераемніцай якога з'яўляецца Расія, ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Першыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Расіі, былі дададзены ў спіс у 1990 годзе на 14-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА