Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Дзятлаўскага раёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дзятлаўскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
У Дзятлаўскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 37 аб’ектаў, з якіх 16 — помнікі археалогіі, 15 — помнікі архітэктуры, 5 — помнікі гісторыі, 1 — помнік мастацтва. Акрамя таго, 4 аб’екты — помнікі археалогіі — мелі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак пазней былі выключаны са спісу.
33 аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 3 аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння, 1 аб’ект — уключаны ў спіс сусветнай спадчыны.