Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Мсціслаўскага раёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Мсціслаўскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
У Мсціслаўскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 79 аб’ектаў, з якіх 56 — помнікі археалогіі, 22 — помнікі архітэктуры, 1 — помнік гісторыі.
72 аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 6 аб’ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння, 1 аб’ект — гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння.