Спіс нацыянальных паркаў Канады
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальныя паркі Канады адлюстроўваюць прыродныя ландшафты, як тыповыя, так і ўнікальныя, ва ўсіх трынаццаці правінцыях і тэрыторыях Канады. Мэтай агенцтва па парках Канады з'яўляецца стварэнне сістэмы прыродаахоўных зон, якая прадстаўляе ўсю разнастайнасць прыроды Канады[1]. Задачамі паркаў Канады з'яўляецца захаванне экалагічнай цэласнасці паркаў і прадастаўленне магчымасці для наведвання паркаў і вывучэння прыроды Канады ўсімі ахвотнікамі. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных паркаў і вызначыла 39 розных рэгіёнаў, якія неабходна прадставіць у сістэме[2][3]. У 2008 годзе план па стварэнні такой сістэмы быў выкананы на 60 %[1][3].
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Ніжэй прадстаўлены спіс нацыяна́льных па́ркаў Кана́ды ў алфавітным парадку. Напачатку 2013 года налічвалася 36 нацыянальных паркаў і 8 нацыянальных паркавых рэзервацый, не лічачы Нацыянальны парк і рэзервацыю Клуэйн, які з'яўляецца і тым, і іншым. У спіс таксама ўключаны чатыры нацыянальныя марскія запаведнікі і адна нацыянальная славутасць. У планах агенцтва шэсць нацыянальных паркаў і адзін нацыянальны марскі парк.