Сумганская пячора
пячора ў Башкартастане, на Урале / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сумга́нская пячо́ра[1], Сумган-Кутук, Сумган (башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган) — карставая пячора ў Башкартастане (Расія), адна з буйнейшых пячор Урала (самая буйная на Паўднёвым Урале[2]). Помнік прыроды.
Сумганская пячора | |
---|---|
башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган | |
Каардынаты: 53°00′02″ пн. ш. 56°45′04″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Башкартастан |
Глыбіня | 130 м |
Даўжыня | 9860 м |
Аб'ём | 350000 м³ |
Змяшчаючыя пароды | вапняк |
Лік уваходаў | 1 |
Асвятленне | адсутнічае |
Пячора знаходзіцца на заходнім схіле хрыбта Кібіз, ва ўрочышчы Кутук, на Бельска-Нугушскім міжрэччы, у тоўшчах вапняку. Пачынаецца вусцем шахты глыбінёй 116 м. У зімовы перыяд на выступах шахты намярзае лёд, які не растае да лета. З узроўню 60 м з дна шахты ва ўсе бакі адыходзяць хады і галерэі, якія нярэдка ўтвараюць лабірынты. Агульная даўжыня хадоў пячоры складае 9860 м, плошча — 52,2 тыс. м², аб’ём — 350 тыс. м³, глыбіня — 130 м. Складаецца з 3-х ярусаў і вызначаецца вялікімі памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў.
Па дну пячоры працякае рака Сумган[2]. Маюцца падземныя азёры.