Сухаверкава (Цвярская вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухаверкава (руск.: Сухове́рково) — пасёлак гарадскога тыпу ў Калінінскім раёне Цвярской вобласці Расіі. Утварае гарадское паселішча пасёлак Сухаверкава, якое мяжуе з Верхняволжскім сельскім паселішчам і Старыцкім раёнам. Размешчаны за 42 км на паўднёвы захад ад горада Цвер. Узнік у 1955 годзе на месцы вёскі Сухаверкава. Вялася здабыча торфу. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1958 года. У 1989 годзе было 973 жыхары, адміністрацыя пассавета, аддзяленне Емяльянаўскага торфапрадпрыемства (ВА «Калінінторф»), сярэдняя школа, дзіцячы сад, ДК, бібліятэка, бальніца, АТС, аддзяленне сувязі.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Сухаверкава
|
Закрыць