Суэцкі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суэ́цкі залі́ў[1] — заліў, размешчаны ў паўночнай частцы Чырвонага мора, аддзяляе Сінайскі паўвостраў Азіі ад Афрыкі.
Хуткія факты Суэцкі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...
Суэцкі заліў | |
---|---|
ар. خليج السويس | |
28°10′ пн. ш. 33°27′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Чырвонае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Мае выцягнутую форму: даўжыня каля 290[2] км (каля 325 км[3][4][1]), шырыня — ад 25 да 55 км (15—46 км[1][3][5], да 46 км[4]). Салёнасць вады да 40—42 ‰, тэмпература да 30 °С[6]. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 1,8 м (да 2 м[2]).
У паўночнай частцы заліва знаходзіцца егіпецкі горад і порт Суэц, каля якога пачынаецца Суэцкі канал, які злучае Чырвонае мора з Міжземным.