Франкфурт-на-Майне
горад у зямлі Гесэн, Германія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Франкфурт-на-Одэры.
Франкфурт-на-Майне (ням.: Frankfurt am Main [ˈfʁaŋkfʊɐt am ˈmaɪn]ⓘ) — пяты паводле велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёна Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама найбуйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з’яўляецца таксама важным транспартным цэнтрам.
Хуткія факты Краіна, Федэральная зямля ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў г.зв. Вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн.
Франкфурт вядомы вялікай колькасцю хмарачосаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе.
Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Каля чвэрці жыхароў не з’яўляюцца грамадзянамі ФРГ.