Хельсінкі
горад, сталіца Фінляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хельсінкі — самы буйны горад, сталіца Фінляндыі, (фінск. Helsinki; Хельсінгфорс альбо Гельсінгфорс — швед. Helsingfors), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Уусімаа. Размешчана на беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора. Насельніцтва 574 579 (31.12.2008). Разам з гарадамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніайнен утварае гарадскую агламерацыю — сталічны рэгіён з насельніцтвам больш за мільён чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Хельсінкі з’яўляецца цэнтрам бізнесу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хельсінкі размешчаны 8 універсітэтаў і 6 тэхналагічных паркаў. 70 % замежных кампаній, якія працуюць у Фінляндыі, размешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хельсінкі адным з самых хуткарослых муніцыпальных раёнаў у Еўропе.
Галоўным міжнародным авіяцыйним вузлом у Фінляндыі з’яўляецца Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа, размешчаны ў 20 кіламетрах ад цэнтра сталіцы. З аэрапорта ажыццяўляюцца прамыя пералёты па ўсім свеце. Шлях ад Хельсінкі да Таліна займае 1,5 гадзіны па моры і 18 хвілін на верталёце. У два іншыя буйныя гарады, Тамперэ і Турку, можна трапіць за 1,5-2 гадзіны на цягніку і 1,5-2,5 гадзіны на машыне.