Шампіньён звычайны, печурыца, благушка[1] (Agaricus campester, Agaricus campestris, Psalliota campestris) грыб сямейства Шампіньёнавыя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Шампіньён звычайны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Пададдзел: | Agaricomycotina | Падклас: | Agaricomycetidae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Agaricus campestris L. 1753
|
|
Закрыць
Капялюш 8-20 см, у маладых грыбоў напоўшарападобная, у саспелых плоска-выпуклая. Скурка сухая, белая, з дробнымі бураватымі лускавінкамі. Мякаць белая, тоўстая.
Ножка 5 — 8 * 2 — 3 см, цыліндрычная, белая.
Грыб ядомы. У Беларусі расце паўсюдна[1].