Януш Корчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Януш Корчак (польск.: Janusz Korczak, сапраўднае імя Эрш Хенрык Гольдшміт (польск.: Henryk Goldszmit), вядомы таксама як Стары Доктар ці Спадар Доктар (часам пішацца разам); 22 ліпеня 1878, Варшава — жнівень 1942, канцлагер Трэблінка) — польскі педагог, урач-педыятр, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч, афіцэр Войска Польскага.
Хуткія факты Януш Корчак, Імя пры нараджэнні ...
Януш Корчак | |
---|---|
польск.: Janusz Korczak | |
Імя пры нараджэнні | Эрш Хенрык Гольдшміт |
Род дзейнасці | педагог, педыятр, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік, настаўнік, урач, выхавацель, праваабаронец, аўтар, філосаф, публіцыст |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1878(1878-07-22)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1942(1942-08-07)[3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Бацька | Józef Goldszmit[d] |
Маці | Cecylia Gębicka[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | pskorczak.org.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[4] |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корчак.
Педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей.
Польскі яўрэй, які на працягу ўсяго жыцця казаў пра сваю прыналежнасць да абодвух народаў.[5] Адхіліўшы прапановы пра ўцёкі з варшаўскага гета, разам з 200 выхаванцамі і персаналам «Дома сірот» загінуў у нацысцкім канцлагеры.