Australopithecus sediba — від аўстралапітэкаў, вядомы па рэштках, узрост якіх ацэньваецца ў 1,78-1,95 млн гадоў (плейстацэн)[1].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Australopithecus sediba |
Чэрап |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
Від: | † Australopithecus sediba |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Australopithecus sediba Berger, 2010
|
|
Закрыць
Два няпоўныя шкілеты гэтага віду былі знойдзены пры раскопках у пячоры Малапа (Malapa) на тэрыторыі аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва», у Паўднёвай Афрыцы. Першы шкілет — падлетка мужчынскага полу (галатып), другі — дарослай асобіны жаночага полу[2]. На сённяшні дзень знойдзена больш за 130 фрагментаў гэтых шкілетаў[2]. Гэтыя знаходкі першапачаткова былі апісаны ў двух артыкулах у часопісе «Science» паўднёваафрыканскім палеаантраполагам Лі Бергерам і яго калегамі як новы від ранніх продкаў чалавека. Там жа новы від названы Australopithecus sediba («sediba» азначае «крыніца» або «калодзеж» ў мове сота)[2]. Вядомы антраполаг Дональд Джохансан (Donald Johanson) лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду Homo[3]. Пасля адкрыцця значна больш прагрэсіўнага віда Homo gautengensis, які жыў у Паўднёвай Афрыцы адначасова з А. sediba, прэтэндэнтам на ролю прамога продка ранніх Homo стаў, на думку Дарэна Курно, А. garhi, які быў знойдзены ў Эфіопіі і датуецца узростам каля 2,5 млн гадоў таму[4].