Інгада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгада́ (руск.: Ингода́[2]) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Шылка (басейн Амура).
Інгада | |
---|---|
руск. Ингода | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 708 км |
Басейн | 37 200 км² |
Расход вады | 72,6 (123[1]) м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Хэнтэй |
• Вышыня | 2112[1] м |
• Каардынаты | 49°43′30″ пн. ш. 111°03′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шылка |
• Вышыня | 498 м |
• Каардынаты | 51°42′25″ пн. ш. 115°50′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шылка → Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Код у ДВР | 20030100112118100008687 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 708 км, плошча вадазбору 37,2 тыс. км². Бярэ пачатак у хрыбце Хэнтэй на вышыні 2112[1] м. У вярхоўях цячэ ў вузкай цясніне, у сярэднім цячэнні — па шырокай катлавіне паміж хрыбтамі Ябланавым і Чэрскага, ніжэй упадзення ракі Чыта праразае хрыбет Чэрскага і шэраг невысокіх горных хрыбтоў, дзе даліна яе звужаецца. Зліваючыся з Анонам утварае Шылку. Сілкаванне галоўным чынам дажджавое. Сярэдні расход вады ў вусці 72,6 (123[1]) м³/сек. Аб’ём сцёку 3,882[1] км³/год. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка.
Прытокі: Убур, Убур-Ашаглей, Кучкіна, Шаглей, Ямату, Анга, Азёрная, Худая, Мышкіна, Вялікая Ямная, Ушмун, Ушмукан, Гайбет, Бутыкен, Турпаніха, Ададай, Танга, Макарыха, Смірняга, Джыла, Жэлыкен, Малая Граматуха, Граматуха, Аблатуй, Жульжукан, Жульжа, Тукулай, Арта, Санга, Хадакта, Улутуй (Стары Улутуй), Новы Улутуй, Каменка, Нарымка, Красная, Кіслы Ключ, Кука, Рушмалея, Чарноўка, Вялікая Нарымка, Кадалінка (Кадала), Пясчанка, Талача, Тура і інш.[3]
На рацэ Інгада, пры ўпадзенні ракі Чыта (Чыцінка), стаіць горад Чыта. Ніжэй Чыты рака суднаходная для малатанажных суднаў. Па даліне ракі Інгада на вялікім сваім працягу праходзіць Транссібірская магістраль.