Іст-Лондан
горад у ПАР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іст-Лондан (англ.: East London — Усходні Лондан), Вос-Лондэн (афрыкаанс Oos-Londen, каса eMonti), часам Бафала-Сіці (англ.: Buffalo City, па назве мясцовага муніцыпалітэта) — горад на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Усходняй Капскай правінцыі. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Большая частка горада паміж рэкамі Бафала і Нахун. Адзіны рачны порт краіны. У горадзе пражываюць больш за 400 тысяч чалавек, у агламерацыі — больш за 1,4 мільёна чалавек. Горад з’яўляецца другім па насельніцтву ў правінцыі пасля горада Порт-Элізабет.
Хуткія факты Краіна, Статус ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць