Аднакарыстальніцкая гульня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад англ.: singleplayer — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек[1].
Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя:
- Проціборства з гульнявым штучным інтэлектам.
- Рух да канчатковай мэты гульні (праходжанне).
- Назапашванне ачкоў ці паляпшэнне навыкаў (прапампоўка).
Часта гэтыя мэты камбінуюцца.
Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з’яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад англ.: multiplayer).
У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам.
Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з’яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары або гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога гульца прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дубліравання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання гульцом, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і т.п.).