Акцябрскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцябрскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гомельскай вобласці Беларусі. Працягласць з захаду на ўсход — 65 км, з поўначы на поўдзень — 43 км. Мяжуе з Петрыкаўскім, Калінкавіцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай, Бабруйскім і Глускім раёнамі Магілёўскай абласцей, і Любанскім раёнам Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Акцябрскі.
Акцябрскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гомельскую вобласць | ||||
Уключае | 7 сельсаветаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Акцябрскі | ||||
Дата ўтварэння | 28 чэрвеня 1939 | ||||
Старшыня райвыканкама | Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 90,82 %, руская 7,61 % Размаўляюць дома: беларуская 48,0 %, руская 45,76 %[1] |
||||
Насельніцтва (2016) |
13 927 чал.[2] (16-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 10,08 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 95,11 %, рускія — 2,75 %, украінцы — 1,04 %, іншыя — 1,1 %[1] |
||||
Плошча |
1 381,19[3] (17-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня • Самы нізкі пункт |
176,4 м 130—150 м 125 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код аўтам. нумароў | 3 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны 28 чэрвеня 1939 года ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у вёсцы Карпілаўка. З 20 верасня 1944 года — у складзе Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. 25 снежня 1962 года скасаваны, тэрыторыя перададзеная ў Светлагорскі раён. 30 ліпеня 1966 года адноўлены ў якасці самастойнай адміністрацыйнай адзінкі.
У складзе раёна больш за 70 населеных пунктаў. Падзяляецца на 7 сельсаветаў — Акцябрскі, Валосавіцкі, Ламавіцкі, Любанскі, Парэцкі, Пратасаўскі (цэнтр — в. Рассвет), Чырвонаслабодскі.