Аляксандр Дэспла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Мішэ́ль Жэра́р Дэспла́ (фр.: Alexandre Michel Gérard Desplat [a.lɛk.sɑ̃dʁ dɛs.pla][3]; 23 жніўня 1961, Парыж, Францыя) — французскі кінакампазітар, лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне кінамузыкі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за фільмы «Гатэль „Гранд Будапешт“» і «Форма вады», а таксама сяміразовы намінант на гэтую прэмію за фільмы «Каралева», «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана», «Неверагодны містар Фокс», «Прамова караля», «Арго», «Філамена» і «Гульня ў імітацыю». Двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за музыку да фільмаў «Размаляваная вуаль» і «Форма вады». Восем разоў узнагароджваўся «Сусветнай прэміяй саўндтрэкаў»: пяць разоў як кінакампазітар года (2007, 2009, 2010, 2011 і 2014)[4] і тройчы як аўтар найлепшага саўндтрэка (2009, 2010 і 2014)[5].
Аляксандр Дэспла | |
---|---|
фр.: Alexandre Desplat | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Аляксандр Мішэль Жэрар Дэспла |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1961(1961-08-23)[1][2] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Францыя |
Жонка | Dominique Lemonnier[d] |
Дзеці | Antonia Desplat[d] і Ninon Desplat[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, кінакампазітар, студыйны музыкант |
Інструменты | флейта, фартэпіяна, ударныя |
Жанры | саўндтрэк |
Узнагароды | Срэбны мядзведзь Берлінскага кінафестывалю (2005), «Сезар» (2006, 2011, 2013), «Залаты глобус» (2007, 2018), «Еўрапейская кінапрэмія» (2007, 2010), «Сусветная прэмія саўндтрэкаў» (2007, 2009 (двойчы), 2010 (двойчы), 2011, 2014 (двойчы)), «BAFTA» (2011, 2015), «Грэмі» (2012, 2014), «Оскар» (2015, 2018) |
alexandredesplat.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |