Ангола
краіна ў Паўднёвай Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анго́ла (парт.: Angola), Рэспу́бліка Анго́ла (парт.: República de Angola) — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Мяжуе на поўначы з Рэспублікай Конга, на поўначы і паўночным усходзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на ўсходзе — з Замбіяй, на поўдні — з Намібіяй. На захадзе тэрыторыя краіны абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, працягласць берагавой лініі — 1600 км. Сталіца — г. Луанда (каля 4,5 млн жыхароў). Іншыя буйныя (звыш 100 тыс. жыхароў) гарады — Уамба, Лубанга, Бенгела, Намібе. Грашовая адзінка — кванза (1 дол. ЗША = 74,8 кванз). Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці, адзначаецца 11 лістапада. Дзяржаўная мова — партугальская.
| |||||
Дэвіз: «Virtus Unita Fortior лат.:Адзінства забяспечвае сілу» | |||||
Гімн: «Наперад, Ангола!» | |||||
Дата незалежнасці | 11 лістапада 1975 (ад Партугаліі) | ||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Луанда | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Луанда | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Жуан Ларэнсу | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 22-я ў свеце 1 246 700 км² малаваж. | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 18 498 000[1] чал. (59-я) 14,8 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$105,078 млрд[2] (62-ы) $6251[2] | ||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0.564 (143-ы) | ||||
Валюта | кванза | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ao | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AGO | ||||
Код МАК | ANG | ||||
Тэлефонны код | +244 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Тэрыторыя — 1246,7 тыс. кв. км (краіна займае па плошчы тэрыторыі 7-е месца на Афрыканскім кантыненце), у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 18 правінцый, уключаючы сталіцу, якая мае аналагічны статус, 157 муніцыпалітэтаў і звыш 500 сельскіх адміністрацыйных адзінак — камун.
Клімат — вільготны трапічны на поўначы, умераны ў цэнтральнай частцы краіны, засушлівы на поўдні. Сезон дажджоў працягваецца з кастрычніка па красавік, сухі — з мая па верасень.