Арканзас (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арканзас (значэнні).
Арка́нзас[1] (англ.: Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місісіпі. Арканзас цячэ па Вялікіх раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклахома і Арканзас.
Хуткія факты Арканзас, Характарыстыка ...
Арканзас | |
---|---|
англ. Arkansas River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2364 км |
Басейн | 505 000 км² |
Расход вады | 240 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | East Fork Arkansas River[d] і Tennessee Creek[d] |
• Каардынаты | 39°15′30″ пн. ш. 106°20′38″ з. д.HGЯO |
Вусце | Місісіпі |
• Каардынаты | 33°46′30″ пн. ш. 91°06′10″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня — 2364 кіламетры (шостая ў ЗША, другі па даўжыні прыток Місісіпі пасля Місуры). Бярэ пачатак у Скалістых гарах у акрузе Лейк (англ.: Lake County) каля Ледвіля (англ.: Leadville), штат Каларада. Упадае ў Місісіпі ля Напалеона, штат Арканзас. Плошча вадазбору 505 000 км², сярэдні расход вады 240 м³/с, трэці прыток Місісіпі пасля Місуры і Агая. Правы прыток — рака Канейдыян.
Назва атрымана ў XVII стагоддзі ў гонар індзейцаў куапау, што насялялі ніжнюю плынь ракі.