Асноўны баявы танк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны баявы танк (АБТ) — тэрмін у сучаснай замежнай класіфікацыі танкаў, які пазначае баявую машыну — шматмэтавы танк, які спалучае высокую агнявую моц і добрыя абароненасць і рухомасць, які замяніў «сярэднегарматны» і «цяжкагарматны» - раннія пяхотныя і кавалерыйскія танкі і які ўжываецца ў пяхоце (матарызаванай (механізаванай) пяхоце) і бранявых і танкавых войсках (бранятанкавых войсках, БТВ).
У англамоўнай тэрміналогіі — Main battle tank (MBT), у бранятанкавых войсках. Таксама ў англамоўнай тэрміналогіі ўжываюцца тэрміны «battle tank» (баявы танк) і «universal tank» (універсальны танк).
У нямецкамоўнай тэрміналогіі ўжываецца тэрмін Kampfpanzer (скарочана KPz), які даслоўна можна перавесці на беларускую мову як «баявы танк».