Танкавыя войскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́нкавыя во́йскі[1] (сілы) — род войскаў сухапутных сіл (войскаў) узброеных сіл шматлікіх дзяржаў, асноўным узбраеннем якога з’яўляецца танк.
Танкавыя войскі валодаюць вялікай агнявой моцай і ўдарнай сілай, высокай рухомасцю і бранявой абаронай. Маюць на шзбраенні розныя танкі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, бронетранспарцёры, баявыя машыны пяхоты і іншую бронетэхніку.
Апроч уласна танкавых падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, у склад танкавых войскаў могуць уваходзіць органы ваеннага кіравання, навучальныя ўстановы, арганізацыі і матарызаваныя стралковыя (механізаваныя), ракетныя, артылерыйскія, зенітныя падраздзяленні (часці, злучэнні), а таксама інжынерныя, сувязі, аўтамабільныя і іншыя падраздзяленні (часці) спецыяльных войскаў.
Дзейнічаючы масіравана на галоўных кірунках, яны здольныя самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі родамі войскаў перамагацьабарону праціўніка, весці высока манеўраныя баявыя дзеянні, прасоўвацца на вялікую глыбіню, знішчаць рэзервы праціўніка, захопліваць і ўтрымліваць найважнейшыя межы і забяспечваць імклівае дасягненне мэт бою і аперацыі. Браня танкаў робіць іх адносна ўстойлівымі да ўздзеяння агню артылерыі і паражаючых фактараў ядзернай зброі.[2]