Бекарэвіч
пералік значэнняў у Вікіпедыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бекарэвіч (польск.: Bekarewicz) — беларускае прозвішча[1]. Паходжанне прозвішча Бекарэвіч — з Польшчы і суседніх з ёй краін (Беларусі і Украіны).
Паводле адной версіі, гістарычна прозвішча ўтварылася ад мянушкі ці імя, дадзеных далёкаму продку дваранскага паходжання з Павіі (італ.: Beccaria). Прыхільнікі гэтай версіі звяртаюць увагу, што ёсць прэцэдэнты з’яўлення ў гісторыі Беларусі выхадцаў з Італіі, да прыкладу, Карафа-Корбут. Некаторыя беларускія этнографы недакладна выводзяць гэта прозвішча ад традыцый гульні і фальклору, дзе дзеці «бекаюць як авечкі» (абгрунтаванне толькі «бек» без «ар», дзе «віч» — гэта агульны канчатак). Вельмі вялікая частка носьбітаў прозвішча Бекарэвіч адносілася да польскай і беларускай шляхты.
Паводле іншай, найбольш верагоднай версіі, прозвішча Бекарэвіч утварылася ад старажытнага рускага бѣкарь, што азначае «мера солі»[2][3]. Прозвішча Бекарэвіч (руск.: Бекаревич) з’яўляецца малавядомым на прасторы Расіі і краін блізкага замежжа: у Памятных кніжках губерняў Расійскай імперыі (па беларускім губерням), у Алфавітных спісах адны і тыя ж асобы паказваліся як «Бекарео» ці «Бекарей» і пазней «Бекарэвіч» (дынаміка разбурэння Вялікага Княства Літоўскага і «разбор беларускай шляхты» да 1870 г.). Пазней носьбіты гэтага прозвішча прызнаваліся ў расійскім дваранстве беларускіх губерняў да 1917 г.
Вядомыя носьбіты:
- Якаў Міхайлавіч Бекарэвіч (*1862 г. — †17 лютага (2 сакавіка) 1902 г., Чарнігаў) — біскуп Рускае праваслаўнае царквы, біскуп Ноўгарад-Северскі, вікарый Чарнігаўскае епархіі.
- Аркадзь Мікалаевіч Бекарэвіч († не раней за 1914 г.) — педагог, аўтар перакладанняў царкоўных распеваў[4].
- Вольга Яўгенаўна Бекарэвіч — маці Андрэя Грамыкі.
- Мікалай Паўлавіч Бекарэвіч (*1893 г. — † не раней за 1956 г.) — рэпрэсаваны[5].
- Васіль Сафронавіч Бекарэвіч — святар.
- Павел Бекарэвіч — святар, рэпрэсаваны.
- Алег Бекарэвіч — протаіерэй.
- Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч — беларускі краязнавец і этнограф.