Белорусский партизан
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларускі партызан (значэнні).
«Беларускі партызан» — беларускі незалежны грамадска-палітычны навінны сайт на рускай і беларускай мовах, які з’яўляецца адным з найбольш папулярных[2] грамадска-палітычных інтэрнэт-праектаў у Беларусі.
Хуткія факты Белорусский партизан, URL ...
Белорусский партизан | |
---|---|
URL | belaruspartisan.by |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | Навіновы |
Рэгістрацыя | Няма |
Мова(-ы) | Беларуская, руская |
Уладальнік | Святлана Калінкіна |
Аўтар | Павел Шарамет |
Пачатак працы | 27 кастрычніка 2005 (18 гадоў таму)[1] |
Бягучы статус | дзеючы |
Рэйтынг Alexa | 108 (у Беларусі; 2016 г.) |
Закрыць
Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Чэхіі[3]. Сайт публікуе меркаванні, расследванні, навіны датычна палітычных падзей у Беларусі. На 2016 год сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыццё», «Інтэрв’ю», «Мультымедыя», «Палітыка», «Радасці жыцця», «Спорт» і «Эканоміка».