Белыя найміты ў Конга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белыя найміты ў Конга (фр.: Mercenaires blancs au Congo) — ураджэнцы краін Афрыкі (афрыканеры і іншыя нашчадкі еўрапейскіх каланізатараў) і Еўропы, якія ўдзельнічалі ў розных ваенных канфліктах на тэрыторыі Рэспублікі Конга (Леапольдвіль), Заіра і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Пачынаючы з 1960 года праз Кангалезскія войны прайшлі паўднёваафрыканцы, радэзійцы, брытанцы, ірландцы, немцы, бельгійцы, французы, іспанцы, італьянцы, сербы, беларусы, расіяне, украінцы, грузіны і некаторыя іншыя.
У 1960-я замежнікі змаглі фактычна пераламаць ход вайны на карысць урада. У далейшым вопыт выкарыстання наймітаў у Конга ўжываўся заходнімі спецслужбамі ў грамадзянскай вайне ў Анголе[1][2].
Менавіта тут пачалася найміцкая кар’ера самых знакамітых ваенных авантурыстаў XX стагоддзя. Кангалезскія і іншыя падзеі 1960—1970-х гадоў сфармавалі сучасныя ўяўленні і стэрэатыпы пра наёмнікаў[3].