Брашэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брашэ́віцкі сельсавет (руск.: Брашевичский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Брашэвічы.
Хуткія факты Брашэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Брашэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брашэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 172 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Імянінскага сельсавета Антопальскага раёна перададзена вёска Пацы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Брашэвіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1458 чалавек[3], з іх 92,7 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 2,4 % — цыганы, 1,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1172 чалавекі[5].