Брусельскі сталічны рэгіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брусельскі сталічны рэгіён (фр.: Région de Bruxelles-Capitale, нідэрл.: Brussels Hoofdstedelijk Gewest) — адзін з трох рэгіёнаў Бельгіі, суб'ект федэрацыі нароўні з Фландрыяй і Валоніяй. Брусельскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны з'яўляюцца раёнамі аднаго горада (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусель адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненні да ўсёй агламерацыі.
Брусельскі сталічны рэгіён | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Région de Bruxelles-Capitale нідэрл.: Brussels Hoofdstedelijk Gewest | |||||
|
|||||
Краіна | Бельгія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брусель | ||||
Дата ўтварэння | 12 студзеня 1989[1] | ||||
Кіраўнік | Рудзі Вервурт[d] | ||||
Афіцыйная мова | французская, нідэрландская | ||||
Насельніцтва (2010) | 1 125 млн. | ||||
Плошча | 161,4 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
13 ± 1 м і 23 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1 | ||||
Код ISO 3166-2 | BE-BRU | ||||
Тэлефонны код | 02 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .brussels[d] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муніцыпалітэт Брусель дэ-юрэ з'яўляецца сталіцай Бельгіі, і ў ім знаходзяцца Французская і Фламандская супольнасці[2]. Дэ-факта, з-за таго што сталічныя ўстановы размеркаваны па розных муніцыпалітэтах Брусельскага сталічнага рэгіёна, увесь рэгіён лічыцца сталіцай Бельгіі, сталіцай Еўрапейскага саюза[3].
Брусель пачынаўся як горад-крэпасць у 10 стагоддзі, заснаваны Карлам I[4]. Насельніцтва рэгіёна складае 1,1 мільён чалавек, а ўсё насельніцтва метраполіі — больш за 1,8 мільёнаў, займаючы такім чынам першае месца па гэтым паказчыку ў Бельгіі[5][6]. З часоў заканчэння Другой сусветнай вайны Брусель з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў сусветнай палітыкі. Будучы месцам размяшчэння інстытутаў Еўрапейскага саюза[7] і штаб-кватэры НАТА, Брусель стаў шматмоўным домам для шматлікіх міжнародных арганізацый, палітыкаў і дыпламатаў[8].
Гістарычна нідэрландамоўны, Брусель з часоў здабыцця Бельгіяй незалежнасці ў 1830 годзе, ператварыўся амаль цалкам у франкамоўны рэгіён. На сёння афіцыйнымі лічацца абедзве мовы. Усе дарожныя знакі, назвы вуліц і большая частка рэкламы і назваў паслуг прыводзяцца на дзвюх мовах[9]. Моўнае пытанне застаецца вострым у Бруселі, законы, якія закранаюць яго, з'яўляюцца прадметам несціханых абмеркаванняў у Бельгіі.