Брытанскія экспедыцыйныя сілы (Першая сусветная вайна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыта́нскія экспедыцы́йныя сі́лы (БЭС) (англ.: British Expeditionary Force, BEF) — частка брытанскай арміі, якая прымала ўдзел у баявых дзеяннях на Заходнім фронце падчас Першай сусветнай вайны.
Брытанскія экспедыцыйныя сілы англ.: British Expeditionary Force | |
---|---|
англ.: British Expeditionary Force | |
Гады існавання | 1914—1918 |
Краіна | Брытанская імперыя |
Падпарадкаванне | Георг V |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць |
247 400 (1914—1915) 2,04 мільёна [1](1916–1918) |
Мянушка | BEF |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Дуглас Хейг Джон Фрэнч |
Асноўныя бітвы з удзелам
Брытанскіх экспедыцыйных сілаў |
1914
Бітва пры Монсе |
Фарміраванне экспедыцыйнага корпуса пачалося падчас рэформаў, ажыццёўленых ваенным міністрам Вялікабрытаніі Рычардам Бурданам Халдэйнам (англ.) (бел., пасля Другой англа-бурскай вайны (1899—1902)[2].
Тэрмін «Брытанскія экспедыцыйныя сілы» часта выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да тых войскаў Вялікабрытаніі, якія прысутнічалі ў Францыі да канца Першай бітвы пры Іпры, якая завяршылася 22 лістапада 1914 года. Да канца 1914 года, пасля бітваў пры Монсе, Ле-Като, Эне і Іпры старая рэгулярная армія каралеўства была практычна цалкам знішчаная, хоць яе салдаты змаглі аказаць пэўную дапамогу французам і разам з імі спыніць наступленне германскай арміі[3]. Альтэрнатыўнай канчатковай кропкай існавання БЭС з’яўляецца 26 снежня 1914 года, калі экспедыцыйныя сілы былі падзеленыя на 1-ю і 2-ю арміі (3-я, 4-я і 5-я арміі былі створаны ў сярэдзіне вайны). Тым не менш брытанскія войскі, якія ваявалі ў Францыі і Фландрыі, працягвалі называцца Брытанскімі экспедыцыйнымі сіламі на ўсім працягу Першай сусветнай вайны.
Імператар Германіі Вільгельм II, які надзвычай грэбліва ставіўся да БЭС, нібыта выдаў загад ад 19 жніўня 1914, дзе патрабаваў «бязлітасна вынішчыць... падступных англічан і зрушыць гэтую нікчэмную шайку генерала Фрэнча». У пасляваенныя гады ацалеўшыя ветэраны рэгулярнай арміі называлі сябе «пагарджанымі старымі». Зрэшты, ніякіх дакументальных пацверджанняў таго, што кайзер сапраўды аддаваў такі загад, не існуе.