Бурундзі
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Буру́ндзі (фр.: Burundi, рундзі: Burundi), Рэспу́бліка Буру́ндзі (фр.: République du Burundi, рундзі: Republika y'u Burundi) — дзяржава размешчаная ў цэнтральнай частцы Усходняй Афрыкі ў раёне Вялікіх Азёр. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя — 27,8 тыс. км² — за Бурундзі меншыя па плошчы толькі чатыры краіны мацерыковай Афрыкі. Насельніцтва — 11,8 млн чал. (2020). Мяжуе з Руандай на поўначы, з Танзаніяй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на захадзе; на паўднёвым усходзе абмываецца возерам Танганьіка. Клімат — субэкватарыяльны.
| |||||
Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere (Адзінства, праца, прагрэс)» | |||||
Гімн: «Burundi bwacu (Любімая Бурундзі)» | |||||
Дата незалежнасці | 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі) | ||||
Афіцыйная мова | рундзі і французская | ||||
Сталіца | Гітэга | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бужумбура, Гітэга | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Эварыст Ндаішыміе Тэранс Сінунгуруза Джэрвэйс Руф’ікіры | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 145-я ў свеце 27 830 км² 7,8% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2020) • Шчыльнасць | 11 865 821[1] чал. (77-я) 426 чал./км² (20-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2020) • На душу насельніцтва |
$8,5 млрд. дал.[1] $724 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2020) • На душу насельніцтва |
$3,7 млрд дал. $312 | ||||
ІРЧП (2018) | 0.423 (нізкі)[2] (185-ы) | ||||
Валюта | Бурундзійскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bi | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BI | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BDI | ||||
Код МАК | BDI | ||||
Тэлефонны код | +257 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Разам з Руандай і яшчэ трыма краінамі (Лесота, Эсваціні і Батсвана) Бурундзі з’яўляюцца рэдкім у Афрыцы выпадкам тэрытарыяльнага спадкаемства аўтэнтычнай дзяржавы — каралеўства Бурундзі. У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля Першай сусветнай вайны была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005—2020) краінай кіраваў П’ер Нкурунзіза, што праявіў сябе класічным дыктатарам, калі ў 2015 задушыў спробу дзяржаўнага перавароту і масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 годзе Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі ў топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў covid-дысідэнтам.
Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы Бужумбуры (больш за 1 млн жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада Гітэга (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019—2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962). Дзяржаўныя мовы — французская, кірундзі і англійская.
Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць хуту (85 %), другі значны народ — тутсі. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва.
Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ) не перавышае 1000 даляраў. Каля 90 % эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Часам здараецца, што жыхары бедных аграрных краін задаволены сваім жыццём, але гэта не пра Бурундзі: у 2018 краіна заняла апошняе месца ў сусветным рэйтынгу шчасця.[3]
Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)[4]. Бурундзі з’яўляецца членам Афрыканскага Саюза. У 2009 увайшла ў склад Усходне-Афрыканскай Супольнасці, што ўзмацніла сувязі з суседзямі[5].