Валгаградская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася Сталінградскай[1]. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным боку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным боку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ ст[2][3].
Хуткія факты Валгаградская Мінск, Агульная інфармацыя ...
Валгаградская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,9 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Маскоўская |
Назва ў гонар | Валгаград |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць