Вашынгтонскі кафедральны сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафедральны сабор святых Пятра і Паўла, або Вашынгтонскі кафедральны сабор — галоўны сабор англіканскай Епіскапальнай царквы ЗША, размешчаны ў Вашынгтоне, ЗША. Будынак сабора па велічыні з'яўляецца шостым кафедральным саборам ў свеце, які быў пабудаваны ў неагатычным стылі і другім у ЗША. Пры закладцы першага каменя ў падмурак сабора 29 верасня 1907 года прысутнічаў прэзідэнт Тэадор Рузвельт. Будаўніцтва працягвалася 83 гады і ўрачыста завяршылася ў 1990 годзе ў прысутнасці прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага. Сабор знаходзіцца пад кіраваннем створанага для гэтай мэты пратэстанцкага Епіскапальнага кафедральнага фонду з моманту рашэння Кангрэса аб яго будаўніцтве 6 студзеня 1893 года. Будынак знаходзіцца на скрыжаванні Масачусетс і Вісконсін-авеню на паўночным захадзе Вашынгтона. Уваходзіць у Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША. 23 жніўня 2011 года ў выніку землятрусу тры шпілі адной з вежаў будынка зламаліся, а чацвёрты - пакасіўся. Пашкоджанні атрымалі і іншыя часткі сабора.
Кафедральны сабор | |
Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла (Вашынгтонскі кафедральны сабор) | |
---|---|
Washington National Cathedral | |
38°55′50,20″ пн. ш. 77°04′14″ з. д.HGЯO | |
Краіна | ЗША |
Горад | Вашынгтон |
Канфесія | Епіскапальная царква ЗША |
Епархія | Episcopal Diocese of Washington[d][1] |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Джордж Фрэдэрык Бодлі (George Frederick Bodley) |
Дата заснавання | 1910[2][3][…] |
Будаўніцтва | 1907—1990 гады |
Вышыня | 91,7 м |
Сайт | cathedral.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |